4 траўня 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасію Прыходзька пад руляй аўтамата абшукалі расейскія вайскоўцы

9

У цягніку Кіеў-Керч у спявачкі Анастасіі Прыходзька правяралі пашпарт пад руляй аўтамата.

Спявачка Анастасія Прыходзька 8 сакавіка выступіла ў Керчы. На канцэрт яна ехала ў цягніку Кіеў-Сімферопаль. А 4 раніцы ў цягніку яе абудзілі для ператрусу ўзброеныя людзі. Пра гэта спявачка распавяла ў сацыяльнай сетцы, перадае kerch.fm.

«Ужо можна напэўна расказаць! Такое ўспорванне а 4 раніцы я не забуду ніколі. Пад руляй аўтамата цягнік Кіеў-Керч!» - напісала спявачка.

«Страшна, бо яны накіроўваюць аўтамат! Я спытала, вы хто? Яны сказалі з Расеі! Цяпер у нас кантроль расейскі ва Украіне, дзе правяраюць пашпарты! Мала таго, яны спыталі, з якой мэтай я еду ў Крым! Але а 4 раніцы мяне яшчэ так не будзілі!!!! Я так магу заікай стаць!» - адзначыла яна.

У пацверджанне сваіх слоў Анастасія Прыходзька зрабіла фота, якое выклала ў Instagram.

«Дык мала таго, іх было 5, яны вось так абшуквалі людзей! Было вельмі страшна!» - падзялілася спявачка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках