3 траўня 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя верне Украіне вывезеныя чыноўнікамі сродкі

5
Аўстрыя верне Украіне вывезеныя чыноўнікамі сродкі

Міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц заяўляе аб намеры ягонай краіны вярнуць ва Украіну вывезеныя былымі чыноўнікамі сродкі.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі, піша kommersant.ua.

Курц адзначыў, што Аўстрыя глыбока занепакоеная тымі падзеямі, якія адбываюцца ў Крыме, і заявіў, што дзеянні Расеі парушаюць міжнароднае права.

«Аўстрыя была першай краінай у Еўрапейскім Звязе, якая прыняла пастанову пра замарожванне рахункаў украінскіх чыноўнікаў, і цяпер мы разам будзем працаваць над тым, каб вярнуць ва Украіну незаконна вывезеныя сродкі», - сказаў Курц.

Пры гэтым ён адзначыў, што калі ў Крыме сітуацыя не будзе развязаная са стараны Расеі, Рада міністраў ЕЗ будзе ўводзіць санкцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках