3 траўня 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менску не стае 100 маршрутакшруток

6
Менску не стае 100 маршрутакшруток

Аператар пасажырскіх перавозак гатовы разгледзець прапановы для арганізацыі руху 16 маршрутаў.

Акрамя таго, на шэрагу дзейных накірункаў бракуе аўтамабіляў, піша «Інтэрфакс».

Як паведамляе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», паводле стану на канец лютага вольныя месцы меліся на наступных маршрутах:


№ 1025 - ТК «ГЦ Ждановічы - Уручча-4» - 6 аўтобусаў;
№ 1029 - ТК «Станцыя метро «Акадэмія Навук» - «Сухарава-6» - 6 аўтобусаў;
№ 1043 - ТК «Сцяпянка - ГЦ Ждановічы» - 4 аўтобусы;
№ 1044 - ТК «Каменная горка-5 - Сляпянка» - 6 аўтобусаў;
№ 1050 - ТК «ДС «Лошыца -2» - ДС «Сухарава» - 6 аўтобусаў;
№ 1090 - ТК «Малінаўка-8 - МВЦ Экспабел» - 6 аўтобусаў;
№ 1095 - ТК «ДС «Славінскага» - Сцяпянка» - 1 аўтобус;
№ 1092 - ТК «Камароўскі рынак - ДС «Чыжоўка» - 6 аўтобусаў;
№ 1106 - ТК «Сухарава-6 - Каменная Горка – ГЦ «Ждановічы» - 6 аўтобусаў;
№ 1111 - ТК «Малінаўка-8 - Вяснянка – ГЦ «Ждановічы» - 4 аўтобусы;
№ 1114 - ТК «ДС «Малінаўка-4» - прамзона Шабаны» - 8 аўтобусаў;
№ 1120 - ТК «ДС «Ангарская» (вул.Несцерава) - Камароўскі рынак» - 5 аўтобусаў;
№ 1161 - ТК «ДС «Серабранка» - Уручча-4» - 5 аўтобусаў;
№ 1184 - ТК «ДС «Малінаўка-4» - Сляпянка» - 12 аўтобусаў;
№ 1255 - ТК «ДС «Шабаны» - Камароўскі рынак» - 6 аўтобусаў;
№ 1420 - ТК «Курасоўшчына - Матусевіча - Каменная Горка – ГЦ «Ждановічы» - 6 аўтобусаў.

Акрамя таго, меліся свабодныя месцы на тры дзейныя маршруты - №1055 - ТК «ДС «Серабранка» - ГЦ Ждановічы», № 1089 - ТК «Уручча-2, 6 – ГД «Ждановічы» і №1188 - ТК «ДС «Уручча-4» - Сухарава - 6».

ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» гатовая даць часовае права на выкананне аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на перыяд арганізацыі і правядзення конкурсу, але не больш чым на тры месяцы. Аднак тэндэнцыі апошніх гадоў несуцяшальныя: колькасць ахвотных займацца пасажыраперавозкамі ў Менску скарачаецца. Збольшага гэта абумоўлена сур'ёзнымі крытэрамі адбору прэтэндэнтаў, збольшага - нізкім пасажырапатокам на асобных напрамках. Так, наўрад ці будзе шмат ахвотных праехацца на маршрутцы ад Чыжоўкі да Камароўскага рынку, калі ў гэтым жа кірунку ходзяць аўтобус №59 і нядаўна ўведзены тралейбус №92. Яшчэ адзін прыклад: маршрут №1184 - ТК «ДС «Малінаўка-4» - Сляпянка» дублюе аўтобусны маршрут №84, а траціна яго працягласці характарызуецца нізкай пасажыраплынню. Хто ж пагодзіцца перавозіць паветра?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках