4 траўня 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада ініцыюе роспуск парламента Крыму

15
Вярхоўная Рада ініцыюе роспуск парламента Крыму

Роспуск Вярхоўнай Рады Крыму будзе ініцыяваны цягам гэтага тыдня.

Пра гэта ў Харкаве заявіў лідар УДАРу Віталь Клічко, паведамляе УНІАН.

«На гэтым тыдні будзе ініцыяваны роспуск крымскага парламента. Сёння ў нас будзе Пагаджальная нарада, і на падставе гэтага вы атрымаеце дакладную інфармацыю», - сказаў Клічко.

Са слоў нардэпа, больш падрабязны спіс пытанняў, якія на гэтым тыдні будзе разглядаць Вярхоўная Рада Украіны, стане вядомы пасля пасяджэння Пагаджальнай рады 10 сакавіка.

Адзначым, што сёння Віталь Клічко прыехаў у Харкаў, дзе яго закідалі яйкамі невядомыя. Палітык прыйшоў на мітынг за адзінства Украіны і выступіў перад харкаўцамі ля помніка Тарасу Шаўчэнку. «У Расеі поўна уласных праблем, якія ёй трэба развязваць. Дык каго яна «абараняе» ва Украіне?» - сказаў Клічко падчас свайго выступу.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках