3 траўня 2024, Пятніца, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Містычнае знікненне»: ратавальнікі не могуць знайсці Boeing, што ўпаў

20
«Містычнае знікненне»: ратавальнікі не могуць знайсці Boeing, што ўпаў

Выратавальнікам, якія шукалі зніклы ў Паўднёва-Кітайскім моры самалёт, не ўдалося знайсці абломкі лайнера.

Апошнія гадзіны ўсе надзеі шукальнікаў былі звязаны з "жоўтым прадметам", які дрэйфуе ў раёне знікнення лайнера. Меркавалася, што гэта мог быць выратавальны плыт. Аднак накіраваны на праверку в'етнамскі гэлікоптэр развеяў гэтыя надзеі. Гэта ўжо трэцяя ілжывая знаходка з пачатку пошукаў. Выяўленыя раней дзве вялікіх алейных плямы на паверхні, а ў іншым месцы - магчымы абломак паветранага судна ў рэчаіснасці не мелі дачынення да зніклага Boeing, перакананыя спецыялісты.

Як перадае Reuters, "жоўты аб'ект" быў заўважаны з борта самалёта в'етнамскіх ВПС яшчэ раней у панядзелак, аднак пілоты змаглі наблізіцца на дастатковую адлегласць, каб ідэнтыфікаваць знаходку. Цяпер ва Управе грамадзянскай авіяцыі ў Ханоі распавялі, што гэта быў за аб'ект. "Выконваючы запыт штаба выратавальнай аперацыі ў Малайзіі, экіпаж вылавіў аб'ект у 130 кіламетрах на паўднёвы захад ад выспы Тхо-Чу. Аб'ектам была парослая багавіннем абалонка кабельнай шпулькі", - цытуе ІТАР-ТАСС паведамленне ўстановы.

Лайнер шукаюць ужо на працягу 48 гадзін, і пакуль намаганні маракоў і лётчыкаў з васьмі краін не скончыліся поспехам. Знікненне Boeing, які выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін шукальнікі ўжо назвалі "небывалай загадкай ў гісторыі авіяцыі", піша Reuters. Маштабы пошукавай аперацыі і поўная адсутнасць знаходак прымушаюць экспертаў меркаваць згон, ці нават выбух бомбы на борце. Пра гэта можа сведчыць і той факт, што самалёт да моманту знікненні не перадаваў дыспетчарам паведамленняў пра трывогу ці тэхнічныя непаладкі. Але расшыфроўка звестак з амерыканскага спадарожніка сачэння паказала, што той не фіксаваў выбухаў над акваторыяй раёна знікнення. А радары паспелі зафіксаваць разварот лайнера. Як мяркуюць авіяцыйныя ўлады Малайзіі, пілоты маглі зрабіць гэта з намерам вярнуцца назад у Куала-Лумпур, піша NEWSru.com.

Версію аб згоне самалёта не выключыў і кіраўнік следчай групы ў Куала-Лумпуры. Пытанні, звязаныя з бяспекай і магчымым несанкцыянаваным доступам на борт лайнера, маюць свае падставы. Паводле інфармацыі Інтэрпола, сярод пасажыраў было некалькі чалавек, якія пры рэгістрацыі скарысталіся пашпартамі, скрадзенымі ў іх сапраўдных уладальнікаў. Гэты факт стаў падставай для расследавання версіі пра тэракт. Генеральны сакратар Інтэрпола Рональд Ноўбл заявіў, што пакуль рана разважаць пра ўзаемасувязь выкрадзеных пашпартоў і зніклага самалёта, аднак выклікае сур'ёзную занепакоенасць той факт, што гэтыя пасажыры змаглі сесці на міжнародны рэйс, выкарыстоўваючы скрадзеныя пашпарты, якія ёсць у базах Міжнароднай паліцыі".

Раней паведамлялася пра дваіх такіх людзей, зарэгістраваных на рэйс, але гэтым бортам яны не ляцелі. Італьянец Луіджы Маралдзі цяпер падарожнічае па Тайланду, а аўстрыйскі грамадзянін Крысціян Коцэл наогул знаходзіцца на радзіме, пашпарт у яго скралі два гады таму, і таксама ў Тайландзе. Аднак на гэты момант Інтэрпол намагае, што чужымі пашпартамі на борце зніклага Boeing скарысталіся больш пасажыраў. Больш дэталёвую інфармацыю ў Міжнароднай паліцыі пакуль не даюць. Установа мае базу зветак аб 40 мільёнах згубленых пашпартоў, недаступных авіяперавознікам.

Між тым яшчэ напярэдадні пекінская тэлевізія паказала ў эфіры ролік, на якім можна ўбачыць, як мужчына набірае нумар свайго старэйшага брата, які ляцеў зніклым бортам. Званок прайшоў, аднак абанент не адказаў. І па сцвярджэнні сваякоў некаторых іншых пасажыраў рэйса, замест паведамленьня "абанент недаступны", яны чулі звычайны званок, але ніхто не браў слухаўку, піша NEWSru Israel. Сваякі мужчыны, паказанага Пекінскай тэлевізіяй, звярнуліся ў авіякампанію Malaysia Airlines з просьбай выкарыстоўваць спадарожнікавыя тэхналогіі, каб перахапіць сігнал мабільнага тэлефона, пакуль у яго не сеў акумулятар.

Пошукавая аперацыя ў Паўднёва-Кітайскім мора праводзіцца сіламі Малайзіі, Аўстраліі, Кітая, Тайланда, Інданезіі, Сінгапура, В'етнама, Філіпін і ЗША. "Нягледзячы на адсутнасць вынікаў, мы працягваем пошукі", - цытуе ІТАР-ТАСС заяву кампаніі Malaysian Airlines, якой належаў самалёт. Намаганні ратавальнікаў каардынуе Дэпартамент грамадзянскай авіяцыі Малайзіі. Malaysian Airlines паведаміла, што за штурвалам зніклага самалёта быў вельмі дасведчаны пілот, налятаў больш 18000 гадзін. Гісторыя са зніклым самалётам стала яшчэ адным ударам па кампаніі, якая апошнія тры гады запар і так мела страты. Як адзначае Reuters, акцыі авіяперавозніка з пачаткам працоўнага тыдня ўжо ўпалі на 18%, і пераважная большасць аналітыкаў рэкамендавалі трымальнікам пазбаўляцца ад гэтых каштоўных папер. Апошнія два гады ў Malaysia Airlines спрабавалі паэтапна абнаўляць парк авіямашын. Тэрмін эксплуатацыі зніклага борта складаў амаль 12 гадоў і падыходзіў да канца, піша Forbes.

Нагадаем, сувязь з самалётам, якiя кiраваўся з Куала-Лумпура ў Пекін, перапынілася прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету са сталіцы Малайзіі, а 21:40 паводле беларускага ў мінулую пятніцу. Лайнер у гэты момант знаходзіўся над Паўднёва-Кітайскім морам на адлегласці ў 120 марскіх міль ад горада Ката-бара. Паводле папярэдніх звестак, на борце самалёта знаходзіліся 154 грамадзяніна Кітая, 38 - Малайзіі, 5 - Індыі, 7 - Інданэзіі, 7 - Аўстраліі, 4 - ЗША, 3 - Францыі, па 2 - Новай Зеландыі, Канады і Украіны, па адным - Расеі і Нідэрландаў.

Фота: Malaysian Maritime Enforcement/AFP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках