4 траўня 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод луганскіх сепаратыстаў размахваў пісталетам перад журналістамі (Відэа)

26

Арсен Клінчаеў, затрыманы ноччу, быў вызвалены і распавёў сваю версію падзей.

Паводле ягоных слоў, дэпутат Алег Ляшко пагражаў ягонай сям'і і абяцаў вешаць і рэзаць за расейскія сцягі.

Таксама ён выказаў здзіўленне, што яшчэ жывы, бо выкрадальнікі былі з адкрытымі тварамі. У канцы інтэрв'ю журналістам нардэп дастаў пісталет і паабяцаў, што ў наступны раз яго не атрымаецца застаць знянацку, піша «Корреспондент».

Нагадаем, у ноч з 9 на 10 сакавіка быў затрыманы верхавод сепаратыстаў ў Луганскай вобласці і дэпутат аблсавета ад Партыі рэгіёнаў Арсен Клінчаеў. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў народны дэпутат, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко.

Арсен Клінчаеў быў адным з тых, хто кіраваў напярэдадні захопам Луганскай АДА, і патрабаваў губернатара Луганскай вобласці Балоцкіх падпісаць заяву аб адстаўцы.

Раней Клінчаеў адзначыўся шэрагам правакацыйных заяваў. У прыватнасці, назваў загубу людзей на Майдане Незалежнасці «правільнай». Таксама ён быў адным з арганізатараў прарасейскіх выступаў у Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках