4 траўня 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркутаўцы» на ўездзе ў Крым абстралялі удзельнікаў аўтапрабегу

16
«Беркутаўцы» на ўездзе ў Крым абстралялі удзельнікаў аўтапрабегу

Ва ўдзельнікаў усеўкраінскага аўтапрабегу стралялі з траўматычнай зброі.

Інфармацыю пра гэта Радыё Свабода пацвердзіла грамадская актывістка і журналістка з Днепрапятроўска Зоя Красоўская, якая бярэ ўдзел у аўтапрабегу.

Паводле ейных звестак, гэта адбылося пад 16:00 у Чангарэ (Херсонская вобласць): невядомыя ў форме ўкраінскага спецпадраздзялення «Беркут», якія дзяжураць на так званым блок-пасту пад сцягам Расейскай Федэрацыі, стралялі з траўматычнай зброі, адзін чалавек траўмаваны.

«Удзельнікі аўтапрабегу размаўлялі з прадстаўнікамі гэтага «Беркута» і спрабавалі іх пераканаць, што мы на сваёй зямлі. У гэты момант пачуліся стрэлы. Як потым высветлілася, стралялі ў мужчыну, удзельніка нашага аўтапрабегу з Запарожжа з траўматычнай зброі. У яго рана ў абсягу сэрца. Цяпер мы ўжо развярнуліся, вяртаемся назад», - адзначыла Зоя Красоўская.

Нагадаем, раніцай 10 сакавіка з Днепрапятроўска ў Крым адправіліся больш за 20 аўтамабіляў удзельнікаў аўтапрабегу за мір і супраць сепаратызму. Яны везлі украінскім вайскоўцам у Крым цёплыя рэчы, ежу, лісты са словамі падтрымкі. Таксама ўдзельнікі аўтапрабегу планавалі наведаць шэраг гарадоў усходняй Украіны, сустрэцца з іх жыхарамі і правесці веча ў падтрымку непадзельнасці дзяржавы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках