3 траўня 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

97 гадоў таму на мітынгу ўпершыню прагучаў лозунг «Жыве Беларусь!»

7
97 гадоў таму на мітынгу ўпершыню прагучаў лозунг «Жыве Беларусь!»

Патрыятычны лозунг скандавалі ў Менску на Залатой Горцы.

Выступоўцы на мітынгу ставілі пытанне аб тым, што існуе «патрэба наладжвання шчыльных сувязяў з нацыянальна дэзарыентаванай вёскай». Пазней - у 1918 - пад дэвізам «Няхай жыве вольная Беларусь!» паўстала Беларуская народная рэспубліка, піша «Інтэрфакс».

У даваенныя гады і ў час Вялікай Айчыннай вайны актыўна выкарыстоўваўся асучаснены варыянт: «Няхай жыве савецкая Беларусь!».

Цяпер лозунг асацыюецца з апазіцыяй, але пры гэтым трэба памятаць, што са словамі «Жыве Беларусь!» на першай паласе вось ужо больш за 20 гадоў выходзіць «Народная газета».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках