4 траўня 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША адмовіўся ад візіту ў Маскву праз Украіну

22
Дзяржсакратар ЗША адмовіўся ад візіту ў Маскву праз Украіну

Джон Кэры адклаў свой візіт у Расею.

Пра гэта сёння паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Са слоў Лаўрова гэта адбылося праз тое, што «ў Вашынгтоне з'явілася новая дадатковая папера». На сустрэчы міністр замежных спраў заявіў, што даручэнне запрасіць Кэры ён атрымаў ад Пуціна «для працягу кансультацый». Візіт дзяржсакратара павінен быў адбудуцца сёння, 10 сакавіка, паведамляе РБК.

Акрамя таго, Джон Кэры перадаў расейскаму МЗС «паперу». «У ёй мы знайшлі канцэпцыю, якая нас не вельмі задавальняе, бо ўсё сфармулявана ў рэчышчы наяўнасці нібыта канфлікту паміж Расеяй і Украінай», - паведаміў Лаўроў.

Замежнапалітычнае міністэрства Расеі не задаволіла і тое, што «партнёры прапаноўвалі адштурхоўвацца ад гэтай створанай дзяржаўным пераваротам сітуацыі». У адказ МЗС РФ падрыхтаваў свае прапановы. Са слоў Лаўрова «яны накіраваныя на тое, каб сітуацыю ўвесці ў рамкі міжнароднага права з улікам інтарэсаў усіх без выключэння ўкраінцаў». На чым яны канкрэтна палягаюць, ён не паведаміў.

Акрамя таго ў МЗС пракаментавалі нядопуск назіральнікаў АБСЕ на тэрыторыю Крыму. Раней, 7 сакавіка 2014 года сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Даніэл Баер заклікаў расейскія ўлады дапамагчы ў «свабодным наведванні вайсковымі назіральнікамі» Крыму.

«Здзіўляе сама пастаноўка пытання, звернутага відавочна не на той адрас. Зыходзім з таго, што любая маніторынгавая дзейнасць АБСЕ ў Крыме павінна ўзгадняцца з законнымі крымскімі ўладамі», - заявілі ў МЗС. Акрамя таго, там падкрэслілі, што назіральнікам не атрымаецца патрапіць на расейскія вайсковыя аб'екты праз «форс-мажорныя акалічнасці». Пра гэта Расея «праінфармавала ўсе дзяржавы-ўдзельніцы».

Групу няўзброеных назіральнікаў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе не пусцілі ў Крым тройчы. Апошнім разам у іх бок быў адкрыты папераджальны агонь, ніхто з удзельнікаў групы не пацярпеў. Паведамляецца, што місія накіруецца ў бліжэйшы горад, Херсон, дзе разгледзіць магчымыя далейшыя дзеянні.

Група назіральнікаў была запрошаная урадам Украіны, аднак у Крым іх не пускаюць на падставе таго, што мясцовыя ўлады не выдалі ім дазволу на ўезд.

АБСЕ адправіла на Украіну місію няўзброеных назіральнікаў, у склад якой увайшлі прадстаўнікі 18 дзяржаў-чальцоў АБСЕ. На Украіну адправіліся назіральнікі ад Канады, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Вугоршчыны, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Турцыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Ад кожнай краіны ў місію ўвайшлі 1-2 прадстаўніка. Яшчэ адзін з чальцоў місіі прадстаўляе Цэнтр прадухілення канфліктаў АБСЕ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках