3 траўня 2024, Пятніца, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы былы кіраўнік Харкаўскай вобласці Добкін

18
Затрыманы былы кіраўнік Харкаўскай вобласці Добкін

Былы старшыня Харкаўскай абладміністрацыі Міхаіл Добкін знаходзіцца ў галоўнай следчай управе Генпракуратуры Украіны.

З ім праводзяцца следчыя дзеянні. Пра гэта «Украінскай праўдзе» стала вядома з крыніц у ГПУ.

Таксама ля будынка ўправы стаіць аўтамабіль Міхаіла Добкіна.

У следчую управу экскіраўнік Харкаўскай вобласці прыбыў пасля абеду 10 сакавіка і зайшоў праз цэнтральны ўваход.

Разам з тым выданне «Аб'ектыў» паведамляе, што Добкіна затрымалі праваахоўнікі, але ягоны адвакат Юлія Плятнёва гэтую інфармацыю не пацвярджае.

Паводле яе слоў, Добкін ехаў у Кіеў у суправаджэнні двух аўтамабіляў з праваахоўнікамі. Таксама яна падкрэсліла, што экс-губернатар пагадзіўся паехаць у Кіеў на выклік Генпракуратуры добраахвотна.

Нагадаем, Міхаіл Добкін з'яўляецца сябрам Партыі і рэгіёнаў і адным з паплечнікаў былога прэзідэнта Украіны. Ён неаднаразова выступаў з абразамі ў адрас удзельнікаў Еўрамайдану і заклікаў да сілавога разгону дэманстрацый у Кіеве.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках