3 траўня 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА адпраўляе самалёты-выведнікі ў Польшчу і Румынію

8
НАТА адпраўляе самалёты-выведнікі ў Польшчу і Румынію

Выведвальныя палёты не будуць закранаць тэрыторыю Украіны.

НАТА адпраўляе свае самалёты-выведнікі ў Польшчу і Румынію, каб кантраляваць крымскі крызіс. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар НАТА журналістам, перадае ВВС.

«Усе выведвальныя палёты будуць праходзіць выключна на тэрыторыі Альянсу», - сказаў чыноўнік.

Акрамя таго, як паведамляе Polskie radio, да чацвярга ў Польшчу прыбудуць 12 амерыканскіх шматмэтавых самалётаў F-16, транспартныя самалёты і 300 чалавек персаналу.

У НАТА мяркуюць, што Расея ўмацоўвае свой кантроль над Крымам напярэдадні рэферэндуму 16 сакавіка. У альянсе нагадалі, што Украіна і Захад уважаюць рэферэндум аб далучэнні Крыму да Расеі незаконным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках