28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрапорт Сімферопаля не прымае рэйсы з Кіева

Сімферопальскі аэрапорт зачынілі для рэйсаў у Кіеў і з яго.

Самыя раннія ранішнія рэйсы з Кіева ў Сімферопаль і назад па стане на 7:00 адмененыя, перадае "Украинская правда".

У прыватнасці, кампанія МАУ заявіла, што ранішні рэйс у Кіеў адменены "па не залежных ад кампаніі прычынах". На сайце аэрапорта паказана, што ледзь пазнейшыя рэйсы з Кіева і ў Кіеў пакуль адкладзеныя да 14:00, а першыя па раскладзе - у 16:00 і пазней.

Пры гэтым аэрапорт горада цалкам працуе і пералёты па ўсіх іншых кірунках (Масква, Стамбул) выконваюцца. Становішча ў аэрапорце спакойнае, ніякай ваеннай аховы раніцай не назіраецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках