27 красавiка 2024, Субота, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыкады ў Кіеве застануцца да 25 траўня

1
Барыкады ў Кіеве застануцца да 25 траўня

Барыкады на Майдане Незалежнасці будуць стаяць мінімум да 25 траўня - да дня прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта гавораць як самі актывісты, так і кіяўляне, паведамляе 5 канал.

На думку актывістаў, заканчваць народны супраціў рана, бо Еўрамайдан і далей будзе працаваць, як кантралюючы орган. Штодня раніцай тут прыбіраюць тэрыторыю, але шыны і металічныя канструкцыі пакідаюць некранутымі, як сімвал барацьбы з чыноўнікамі-карупцыянерамі.

Таксама на Майдане кажуць аб далейшай люстрацыі ўлады, а кіяўляне і госці галоўнай плошчы Кіева аддаюць перавагу пакінуць барыкады па іншых прычынах. Засеяныя кветкамі і смуткам па загінулых, яны, на іх думку, павінны быць абярэгам для ўкраінцаў.

Акрамя таго на вуліцы Інстытуцкай, якую ў народзе ахрысцілі вуліцай Нябеснай сотні, хочуць перакрыць рух і не прапускаць па ёй машыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках