28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама-Менск» выйшла ў чвэрцьфінал Кубка надзеі

7
«Дынама-Менск» выйшла ў чвэрцьфінал Кубка надзеі

Хакеісты менскага «Дынама» выйшла ў чвэрцьфінал турніру для каманд, якія не прабіліся ў плэй-оф чэмпіянату КХЛ.

У кваліфікацыйным раўндзе Кубка Надзеі менскае «Дынама» ў серыі з двух матчаў абыграла славацкі «Слован». 7 сакавіка ў Бабруйску «Дынама» перамагло з лікам 1:0, а 10 сакавіка ў Браціславе дамаглося перамогі з лікам 2:1 (0:1,1:0,1:0), перадае БелаПАН.

Склад «Дынама» ў матчы ў Браціславе: Мільчакоў; Крайчак - Гарошка, Мацярухін - Стась - Калюжны (к), Лінтнер - Нагачоў, Яфіменка - Суровы - Іргл; Філічкін - Шынкевіч, Захараў - Кітараў - Паўловіч; Дадонаў - Дрозд - Пратасеня; Зазон, Каленчукоў.

У «Дынама» забівалі Аляксей Яфіменка (25.15, асістэнты - Збынек Іргл, Томаш Суровы) і Аляксей Калюжны (59.48, у пустыя вароты, асістэнт - Аляксандр Мацярухін). У «Слована» вызначыўся Міраслаў Шатан (19.37, у большасці, асістэнты - Бранка Радзівоевіч, Томаш Мойжыш).

У чвэрцьфінале Кубка Надзеі супернікам менскага «Дынама» будзе мыцішчынскі «Атлант». Першыя два матчы серыі да трох перамог пройдуць 13 і 14 сакавіка на лёдзе «Мінск-Арэны» (пачатак у 19:00). Трэці матч адбудзецца 17 сакавіка ў Мыцішчах (пачатак у 18:30).

У рэгулярным чэмпіянаце «Атлант» заняў у Заходняй канферэнцыі 9-е месца - 78 ачкоў, менскае «Дынама» - 14-е (53 ачкі). У двух вочных матчах рэгулярнага чэмпіянату абодва разы мацнейшым быў «Атлант» - 3:2 у Мыцішчах і 7:1 у Менску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках