27 красавiка 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары заявілі аб немагчымасці выратаваць Шумахера

22
Лекары заявілі аб немагчымасці выратаваць Шумахера

Несуцяшальны прагноз з нагоды здароўя вядомага гоншчыка «Формулы-1» Міхаэля Шумахера, які знаходзіцца ў коме, далі яго лекары.

Адразу двое экспертаў папярэджваюць аб тым, што сяміразовы чэмпіён свету ў «Формуле-1» Міхаэль Шумахер наўрад ці вернецца ранейшым, калі будзе ў рэшце рэшт выведзены з комы, у якой знаходзіцца ўжо больш за 10 тыдняў, піша championat.com.

«Верагоднасць поўнага аднаўлення Шумахера пастаянна зніжаецца», - прыводзіць словы галоўнага лекара рэабілітацыйнага цэнтра ў Базэлі выданне Sonntagsblick.

Іншы спецыяліст па коме Марк Бадэр заявіў наступнае: «Знакамітага, вясёлага і хуткага Шумі мы, верагодна, больш не ўбачым. Чым даўжэй чалавек знаходзіцца ў коме, тым менш яго мозг здольны да аднаўлення. Калі Шумахер ачуецца, верагодна, застанецца сур'ёзная шкода яго здароўю. Але што на самой справе адбываецца з ім, не ведае ніхто, нават каманда ягоных лекараў».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках