28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Януковіча: Мне не да смеху

49
Сын Януковіча: Мне не да смеху

Віктар Януковіч-малодшы сцвярджае, што ў яго няма замежных рахункаў.

Пра гэта ён напісаў сёння ў «Фэйсбуку».

«Неаднаразовыя публікацыі ў СМІ аб заблакаваных маіх рахунках то ў Швейцарыі, то ў Германіі, то яшчэ дзе-небудзь (дзякуй, што не ў Папуа-Гвінеі і не на Марсе), расцэньваю выключна як інфармацыйны і псіхалагічны ціск на і без таго запалоханае насельніцтва Украіны, паколькі заяўленая адкрытая хлусня - мне абсалютна абыякавая!

Усе пералічаныя краіны, якія нібыта замарожваюць мае віртуальныя неіснуючыя рахункі - выглядаюць гэтак жа танна і смешна, як яны самі і іх выкармышы, якія захапілі ўладу ва Украіне.

Калі нехта ў стане даць мне інфармацыю аб існуючых маіх рахунках дзесьці ў Еўропе, я гатовы пазмагацца за іх. Вядома, пішу пра гэта з пэўным сарказмам. Але мне не да смеху. На нашых вачах руйнуецца наша Радзіма!» - напісаў Януковіч-малодшы.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках