28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты прынялі дэкларацыю аб незалежнасці Крыма

28
Сепаратысты прынялі дэкларацыю аб незалежнасці Крыма

Вярхоўны савет Крыма прыняў дэкларацыю аб незалежнасці аўтаномнай рэспублікі і Севастопаля.

Пра гэта паведамляецца на сайце парламента. За дэкларацыю прагаласавалі 78 са 100 дэпутатаў Вярхоўнага савета. За незалежнасць Севастопаля прагаласаваў гарадскі савет.

Ухвалены дэпутатамі дакумент дазволіць юрыдычна аформіць уваходжанне паўвострава ў склад Расеі, а таксама правядзенне 16 сакавіка рэспубліканскага рэферэндуму, на які вынесуць пытанне аб статусе Крыма, піша Lenta.ru.

Па словах лідараў сепаратыстаў, калі рашэнне аб далучэнні да Расеі будзе падтрымана крымчанамі на «рэферэндуме», паўвостраў будзе абвешчаны незалежнай і суверэннай дзяржавай. Затым Рэспубліка Крым звернецца да Расеі з просьбай уключыць яе ў склад краіны ў якасці суб'екта Федэрацыі.

Нагадаем, у канцы лютага на тэрыторыю Крыма ўварваліся войскі Расейскай Федэрацыі. На працягу тыдня яны занялі стратэгічныя аб'екты па ўсім паўвостраве. Парламент Крыма абвясціў аб далучэнні да Расеі і правядзенні рэферэндуму, прызначыўшы яго на 16 сакавіка. Украінскія ўлады назвалі гэтыя рашэнні незаконнымі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках