28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскае выданне змясціла на вокладку Пуціна-блазна

8

Крызіс у Крыме стаў галоўнай тэмай для сусветных СМІ.

Многія выданні, асуджаючы расейскую агрэсію ва Украіне, змясцілі на свае вокладкі партрэт прэзідэнта Расеі.

Аўстрыйскае выданне News адлюстравала Уладзіміра Пуціна ў вобразе блазна Джокера - героя вядомых коміксаў пра Бэтмэна. «Уладзімір Пуцін. Вораг свету. Гэта так небяспечна для нас», напісана пад партрэтам.

Раней партрэт прэзідэнта Расеі ва ўціхамірвальнай кашулі ўпрыгожыў вокладку польскага выпуску Newsweek. Цяпер яшчэ адно варшаўскае выданне - Polityka - адлюстравала Пуціна ў ролі марпеха. «Крымская вайна Пуціна. У што гуляе Расея? Што пагражае Польшчы?», - пытаюцца журналісты.

Нагадаем, у канцы лютага на тэрыторыю Крыма ўварваліся войскі Расейскай Федэрацыі. На працягу тыдня яны занялі стратэгічныя аб'екты па ўсім паўвостраве. Парламент Крыма абвясціў аб далучэнні да Расеі і правядзенні рэферэндуму, прызначыўшы яго на 16 сакавіка. Украінскія ўлады назвалі гэтыя рашэнні незаконнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках