28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк абяцае не змяняць стаўку рэфінансавання

2
Нацбанк абяцае не змяняць стаўку рэфінансавання

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне не змяняць у сакавіку памер стаўкі рэфінансавання, пакінуўшы яе на ўзроўні 23,5% гадавых.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце рэгулятара.

"Дынаміка інфляцыйных працэсаў з пачатку года складваецца вышэй прагнозных значэнняў. У лютым 2014 года спажывецкія кошты павялічыліся на 2%, у студзені - на 1,6%. З мэтай абмежавання інфляцыі і падтрымання прывабных умоваў захоўвання рублёвых сродкаў у банках стаўка рэфінансавання ў сакавіку 2014 года застанецца на ранейшым узроўні", - гаворыцца ў паведамленні.

У далейшым НББ працягне аператыўны маніторынг стану эканомікі і грашова-крэдытнай сферы "і будзе гнутка рэагаваць на сітуацыю, якая складаецца".

Нацбанк не зніжаў стаўку рэфінансавання з чэрвеня 2013 года і толькі з 12 лютага Нацбанк знізіў на 1 адсоткавы пункт - з 33% да 32% стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў. У апошні раз рэгулятар мяняў стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці 22 студзеня, піша "Інтэрфакс".

У той жа час Нацбанк пакінуў на ранейшым узроўні - 20% гадавых - стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці. Стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння банкаўскай ліквіднасці ў апошні раз змяняліся 1 ліпеня 2013 года - яны былі павялічаныя з 17% да 20 % гадавых.

Раней НББ падкрэсліваў, што ў 2014 годзе плануе прытрымлівацца жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі і сканцэнтраваць свае намаганні на стрымліванні інфляцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках