27 красавiка 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віртуозная ігра аднарукага барабаншчыка (Відэа)

6

Джэйсан Барнс, які страціў перадплечча правай рукі пасля моцнага ўдару токам, змог працягнуць кар'еру барабаншчыка.

Пры дапамозе адмысловага пратэза ён дасягнуў вяршынь майстэрства, перадае The Telegraph.

Як удакладняе выданне, спачатку Джэйсан Барнс спрабаваў іграць, выкарыстоўваючы звычайны пратэз, але яго магчымасцяў відавочна не хапала для добрай ігры: штучная рука не магла спрытна маніпуляваць барабаннай палачкай. На дапамогу прыйшоў прафесар Джыл Вайнберг з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі. Ён сканструяваў для Барнса спецыяльны пратэз.

Штучная рука, створаная Вайнбергам, не проста дае магчымасць гуляць на ўдарнай устаноўцы, але і надзяляе ўладальніка здольнасцямі, недаступнымі лепшым віртуозам. Пратэз здольны ўтрымліваць дзве барабанныя палачкі, якія могуць рухацца ў розным рытме. Адной з іх кіруе бубнач, выкарыстоўваючы плечавыя цягліцы, а другая палачка падладжваецца пад зададзены такт пры дапамозе кампутарнай праграмы. Такім чынам, Барнс зараз можа іграць трыма палачкамі адначасова.

Новая рука фактычна ператварае свайго ўладальніка ў музыканта-кібарга, значна пашыраючы магчымасці для імправізацыі.

Джыл Вайнберг не ў першы раз дапамагае музыкам пашырыць свае магчымасці. Ён з'яўляецца стваральнікам робатаў, якія іграюць на марымбе і перкусіі, могуць ўзаемадзейнічаць з жывымі выканаўцамі. Пры гэтым Вайнберг мяркуе, што распрацаваны ім алгарытм можа ў будучыні спатрэбіцца хірургам і касманаўтам, якія будуць працаваць сумесна з робатамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках