28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечніка Януковіча Кернэса падазраюць у катаваннях

21
Паплечніка Януковіча Кернэса падазраюць у катаваннях

У дачыненні да мэра Харкава Генадзя Кернэса распачатая крымінальная справа.

Яна распачатая паводле трох артыкулаў: «Незаконнае пазбаўленне волі або выкраданне чалавека», «Катаванні» і «Пагроза забойствам». Пра гэта сам ён заявіў на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка, перадаюць «Комментарии».

Генадзь Кернэс адзначыў, што раней сёння яму прыйшла позва на допыт у Генпракуратуру, у якой ён значыцца як падазраваны. З мэрам Харкава таксама звязаўся начальнік мясцовага кіравання СБУ, якому даручана суправаджаць яго ў Кіеў.

Вядома, што крымінальная справа была распачатая 25 лютага 2014 года. Кернэс сцвярджае, што не ведае, хто з'яўляецца заяўнікам, і на падставе якіх падзей ідзе расследаванне, аднак перакананы, што «справа сфабрыкаваная міліцыяй на чале з міністрам Арсенам Авакавым».

10 сакавіка быў затрыманы паплечнік Кернэса, былы губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін, супраць якога расследуюць справу аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Добкіна затрымалі пасля допыту ў Генпракуратуры. Як чакаецца, вечарам 11 сакавіка суд вызначыць яму меру стрымання.

22 лютага Добкін і Кернэс выступілі ў Харкаве на з'ездзе дэпутатаў паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны і Крыма, удзельнікі якога засумняваліся ў легітымнасці пастаноў Вярхоўнай Рады. У мінулым Добкін і Кернэс ужо станавіліся фігурантамі крымінальнай справы. У 2008 годзе іх западозрылі ў растраце ў Харкаўскай гарадской радзе. Самі яны тлумачылі пачатак расследавання «палітычнымі рэпрэсіямі».

Фота: hvylya.org

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках