28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума дазволіла беларускім пілотам працаваць у Расеі

6
Дзярждума дазволіла беларускім пілотам працаваць у Расеі

Дзярждума прыняла ў першым чытанні законапраект, які дазваляе замежным пілотам працаваць у расейскіх авіякампаніях.

Пра гэта ў аўторак, 11 сакавіка, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Законапраект дае замежнікам права працаваць у расейскай грамадзянскай авіяцыі на ўсялякай пасадзе, у тым ліку ў якасці камандзіра паветранага судна. Чакаецца, што ў першую чаргу расейскія кампаніі будуць наймаць замежнікаў менавіта ў такой якасці, бо ў гэтай сферы назіраецца найбольш востры дэфіцыт кадраў. Патрэба ў першых пілотах ацэньваецца ў 200 чалавек, у той час як другіх пілотаў у краіне дастаткова.

Усім замежным прэтэндэнтам для працаўладкавання давядзецца падаць даведку аб адсутнасці судзімасці з праваахоўных органаў сваёй краіны, медыцынскую пастанову, інфармацыю аб палётах, а таксама пацвердзіць веданне расейскай мовы ў выпадку, калі ён мае намер працаваць на ўнутраных лініях Расеі. Патрабаванні да прэтэндэнтаў на пасаду камандзіраў паветраных судоў будзе вызначаць урад.

На думку аўтараў законапраекта, яго прыняцце дасць магчымасць ліквідаваць дэфіцыт кваліфікаваных кадраў у галіне і паскорыць працэс падрыхтоўкі ўласных першых пілотаў за кошт абмену досведам з замежнымі спецыялістамі. Чакаецца, што ў выніку ў расейскай грамадзянскай авіяцыі ўжо да 2019 года знікне патрэба да прыцягнення кадраў з-за мяжы. У сувязі з гэтым законапраект у выпадку прыняцця будзе сапраўдны толькі да 1 студзеня 2019 года.

Чакаецца, што замежны персанал будуць наймаць у першую чаргу ў Казахстане і Беларусі. У нашай краіне старэйшы лётны склад штомесяц атрымлівае ад пяці да шасці тысяч даляраў, у той час як у Расеі - ад 12 да 25 тысяч даляраў.

Паводле звестак міністэрства транспарту, цяпер расейскім авіякампаніям акрамя 200 камандзіраў паветраных судоў патрабуецца яшчэ амаль тысяча чалавек персаналу. Такія паказчыкі абумоўлены ростам аб'ёмаў паветраных перавозак у Расеі на 13-15% у год, праз гэта галіне штогод патрабуецца папаўненне прыкладна ў 1100-1200 чалавек. Пры гэтым колькасць курсантаў, якiя залiчаныя ў лётныя вучэльні ў 2013 годзе, склала 625 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках