27 красавiка 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пскове забаранілі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»

44
У Пскове забаранілі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»

Канцэрт беларускага гурта, запланаваны на 14 сакавіка ў Пскове, скасаваны.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Superclub.

«Канцэрт скасаваны. Квіткі можна здаць у касе клуба», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней Пскоўскае аддзяленне КПРФ заклікала скасаваць або байкатаваць канцэрт беларускага гурта. Адпаведнае паведамленне апублікаванае на сайце партыі.

Са слоў камуністаў, у новым альбоме «Ляпісаў» у самым «непрывабным выглядзе» пададзеная Расея і лідары СССР. Таксама ў КПРФ успомнілі выступ музыкаў у Кіеве на Майдане, дзе лідар забароненага ў Беларусі гурта Сяргей Міхалок «падтрымаў дзяржпераварот».

Сваю заяву пскоўскія камуністы зрабілі пасля таго, як на гурт ім нібыта паскардзіўся мясцовы жыхар. Мужчына, чый узрост і род дзейнасці не пазначаны, таксама папрасіў КПРФ звярнуцца да міністра культуры РФ Уладзіміра Мядзінскага з просьбай забараніць усе канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» і закрыць для Міхалка ўезд у Расею.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках