17 траўня 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапанаваў адмовіцца ад «гадкай» літары «ы»

124
Жырыноўскі прапанаваў адмовіцца ад «гадкай» літары «ы»

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапануе адмовіцца ад выкарыстання ў рускай мове літары «ы».

На думку палітыка, літара з'яўляецца адной з прычын, чаму расейцаў «не любяць» у еўрапейскіх краінах.

«Прыбраць гэтую літару гадкую, гэта азіятчына, нас за гэта не любяць у Еўропе <...> Гэта ад мангол да нас прыйшло, ні ў адной еўрапейскай мове літары «ы» няма», - прыводзіць выказванне Жырыноўскага РІА «Новости».

«Гартанны гук, гэта звяры так кажуць: «ы-ы». «І» - усё, дастаткова», - сказаў лідар ліберал-дэмакратаў.

Акрамя таго, на думку Жырыноўскага, складанасці з вымаўленнем «ы» ўзнікаюць у дзяцей.

«У мяне быў сын маленькі яшчэ, «ы» дзеці не могуць вымаўляць. Кажа: «Тата, тата, там мішка». Я думаю, які мішка? Мядзведзь ці што? Аказваецца, мыш», - падзяліўся дэпутат.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках