26 красавiка 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку аштрафавалі на $400 за пікет у падтрымку Украіны

10
Лябедзьку аштрафавалі на $400 за пікет у падтрымку Украіны

Лідара АГП аштрафавалі на 3,9 млн рублёў.

Сёння ў судзе Савецкага раёна Менска лідара АГП прызналі вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 базавых велічынь. Суддзя - Якубоўскі, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 2 сакавіка ў Менску каля Камароўскага рынку прайшоў пікет «За сумленныя выбары». Яго правялі актывісты АГП і «Маладой Беларусі» ў знак салідарнасці з Украінай. І хоць папярэдне была пададзеная адпаведная заяўка, супрацоўнікі РАУС Савецкага раёна абвясцілі гэтае мерапрыемства па-за законам. На лідара АГП быў складзены адпаведны пратакол.

На думку Анатоля Лябедзькі, «гэта яшчэ адно пацверджанне, што ні пра якія «выбары» гаворка не ідзе».

«Гэта рэакцыя на пасланне Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вельмі жорсткая ў адносінах да ўладаў, - паведаміў Анатоль Лябедзька. - Таму ўсе пікеты з маім удзелам, незалежна ад таго, дзе яны былі - у Гродна, Брэсце ці Менску, пасля праходзяць «зачыстку» з боку сілавых структур. Гэты суд - яшчэ адзін доказ».

Сёння ў Брэсце будуць судзіць мясцовых актывістаў АГП, якіх таксама абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках