15 траўня 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска адкрываюць чарговае казіно

29

Яшчэ адно казіно, на гэты раз на вуліцы Якуба Коласа, з'явілася ў Менску.

У будынку, які будаваўся адначасова з Паліграфкамбінатам і размешчаны праз дарогу ад яго, ужо 1 красавіка адкрыецца ўстанова пад назвай «Карат». У калісьці «маналітнай» сцяне будынка з'явіліся два акуратных уваходы і адпаведныя шыльды. Дзякуючы адсутнасці дрэў, што раслі побач ўздоўж дарогі літаральна да кастрычніка мінулага года, установа добра праглядаецца з галоўнага праспекта горада.

30 кастрычніка мінулага года адзін з чытачоў onliner.by пачаў біць трывогу: у самым цэнтры горада, дзе і так не хапае зеляніны, высякаюць дрэвы. Аднак «Зелянбуд» такую вестку ўспрыняў стрымана:

«На гэтым участку праходзіць рэканструкцыя трамвайнага шляху. У цэлым работы будуць весціся досыць шырокія - пачынаючы ад праспекта Машэрава і да вуліцы Калініна. Аб'ект падзелены на некалькі участкаў, існуе ўзгоднены праект, які прадугледжвае высечку дрэў і кампенсацыйныя пасадкі. Менавіта ў гэтым месцы, каля «Імпульсу», па вопыту замежных краін будзе праводзіцца пашырэнне праезнай часткі».

Фото: Алексей Матюшков

Зрэшты, у агучаную «зелянбудаўцамі» Савецкага раёна прычынна-выніковую сувязь паверылі далёка не ўсе чытачы, выказаўшы свае сумневы ў каментарах: ажыццяўляць пашырэнне дарогі за кошт і без таго вузкага тратуара, ды да таго ж паміж двума пешаходнымі пераходамі як мінімум нерацыянальна. Да гэтага часу работы па рэканструкцыі трамвайнага шляху на паказаным участку так і не пачаліся. Затое аматары правесці час у казіно могуць быць удзячныя службам, якія спілаваді дрэвы: дзякуючы адсутнасці натуральнага «плота» шыльда ўстановы бачная нават з праспекта Незалежнасці, а значыць, не заўважыць з'яўленне новага казіно не атрымаецца.

Як распавялі парталу ў «Караце», адкрыццё ўстановы запланавана на 1 красавіка, увесь персанал ужо набраны. Вырашана і немалаважнае пытанне з аўтатранспартам: у двары дома размешчаная ахаваная паркоўка на 50 машын.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках