21 траўня 2024, aўторак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 не прызнаюць «рэферэндум» у Крыме

6
Краіны G7 не прызнаюць «рэферэндум» у Крыме

Краіны G7, Рада Еўропы і Еўракамісія заклікаюць РФ спыніць падтрымку «рэферэндуму» ў Крыме.

Краіны G7 (Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія, Велікабрытанія, ЗША), Рада Еўропы і Еўракамісія заклікаюць Расею спыніць падтрымку «рэферэндуму» аб статусе Крыма, запланаванага на 16 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў G7, Прэзідэнта Рады Еўропы Хермана ван Рампея і Прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Маенуэля Барозу, перадае РБК.

«Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю спыніць усе намаганні, накіраваныя на змены статусу Крыма, у парушэнне заканадаўства Украіны і міжнароднага права. Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю неадкладна спыніць дзеянні ў падтрымку правядзення «рэферэндуму» на тэрыторыі Крыма адносна яго статусу, у прамое парушэнне Канстытуцыі Украіны», - ідзе гаворка ў заяве.

Пры гэтым яны заяўляюць, што не прызнаюць вынікі такога «рэферэндуму».

«Любы падобны «рэферэндум» не будзе мець ніякай законнай сілы. Улічваючы непадрыхтаванасць гэтага мерапрыемства і пагрозлівую прысутнасць расейскіх войскаў, гэта будзе глыбока заганная працэдура, пазбаўленая таксама і маральнай сілы. Па ўсіх гэтых прычынах, мы не прызнаем вынікі», - ідзе гаворка ў заяве.

«Сямёрка» заходніх краін лічыць, што «анэксія Крыма» не толькі нашкодзіць адзінству, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але і пахісне сусветны парадак, які базуецца на абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх дзяржаў. «Калі Расейская Федэрацыя ўсё ж пойдзе на такі крок, мы прымем далейшыя дзеянні, як аднабаковыя, так і калектыўныя», - гаворыцца ў заяве G7.

Фота: AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках