26 красавiка 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ай-яй-яй, Лукашэнка спалохаўся»

76
«Ай-яй-яй, Лукашэнка спалохаўся»

Дыктатар паскардзіўся амбасадару Сурыкаву на расейскія СМІ.

Ён абурыўся каментарамі, што Беларусь шукае ваеннай абароны ў Расіі, піша «Інтэрфакс».

«Учора асобныя расейскія каналы паставілі Беларусь у шэраг з Крымам і - ай-яй-яй: Лукашэнка спалохаўся, папрасіў дапамогі, абароны ў Расеі», - заявіў Лукашэнка ў чацвер у Менску на сустрэчы з кіраўніком Мардовіі Уладзімірам Волкавым, на якой, у тым ліку, прысутнічаў амбасадар РФ у Менску Аляксандр Сурыкаў.

«Навошта вы гэта робіце? Вы лепш скажыце, што вы даўно просіце ў нас гэта. І я ўжо тут, ведаеце, рознымі выкрутасамі прапанаваў, каб Расея прыехала і тут прызямлілася», - сказаў Лукашэнка.

«Праўда, мы адрэгулявалі да вечара. Я зноў катэгарычна папярэдзіў: калі вы будзеце так паступаць, мы паступім інакш», - працягнуў ён.

«Нельга так рабіць. Навошта гэта падаваць незразумела як?» - падкрэсліў Лукашэнка. «У нас нармальная абстаноўка. Вы бачыце: ні вайны няма, усё ціха, спакойна», - падкрэсліў ён.

«Калі хтосьці там кідаецца ў Польшчы, ці натаўцы і гэтак далей, - так у нас ёсць план на гэта, мы яго павінны рэалізоўваць», - сказаў Лукашэнка, нагадаўшы пра беларуска-расейскія дамоўленасці ў рамках «саюзнай дзяржавы». «Я прапанаваў Расеі - давайце рэалізоўваць (гэты план)», - сказаў на заканчэнне ён.

У мінулую сераду прайшло пасяджэнне Савета бяспекі Беларусі, дзе, у тым ліку, абмяркоўваўся пачатак другога этапа праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі, у які былі ўнесеныя змены ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне і актывізацыяй сіл НАТА паблізу межаў Беларусі. На пасяджэнні было абвешчана рашэнне запрасіць дадатковыя сілы ВПС РФ да правядзення сумесных вучэнняў. Было падкрэслена, што такія вучэнні рэгламентуюцца двухбаковымі дамоўленасцямі аб стварэнні і функцыянаванні адзінай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках