2 траўня 2024, Чацвер, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель прадракае Расеі катастрофу

42
Ангела Меркель прадракае Расеі катастрофу

Расея атрымае велізарны эканамічны і палітычны ўрон з-за вайны ва Украіне.

Расейскі бок скарыстаўся слабасцю Украіны замест таго, каб выступіць у якасці партнёра для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне.

Пра гэта заявіла, выступаючы ў парламенце, канцлер Германіі Ангела Меркель, піша glavnoe.ua.

Паводле яе слоў, ва ўкраінскага крызісу няма ваеннага рашэння, і Расея рызыкуе атрымаць велізарную эканамічную і палітычную шкоду, калі не зменіць свой курс у адносінах да Украіны.

«Калі Расея працягне дзейнічаць гэтак жа, як у апошнія тыдні, гэта будзе катастрофай не толькі для Украіны», - сказала Меркель падчас выступлення.

Канцлер дадала, што тэрытарыяльная цэласнасць Украіны «не можа быць пастаўлена пад сумнеў».

Раней лідары сямі вядучых сусветных дзяржаў, у лік якіх уваходзіць і Германія, заклікалі Расею спыніць любыя спробы далучыць да сябе крымскі рэгіён.

У заяве «Вялікай сямёркі» гаворыцца, што калі Расея пойдзе на гэты крок, яны зробяць далейшыя крокі «індывідуальна і калектыўна».

Лідары G7 таксама заявілі, што не прызнаюць вынікі прызначанага на будучую нядзелю «рэферэндуму» ў Крыме па пытанні аддзялення ад Украіны і ўваходжання ў склад Расеі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які прыняў у Вашынгтоне прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка, заявіў, што калі Расея стане ўпарціцца ў сваёй цяперашняй палітыцы ў адносінах да Украіны, Маскву прыйдзецца прымусіць адчуць «выдаткі».

Яцанюк, са свайго боку, заявіў, што Украіна «ёсць і будзе часткай заходняга свету».

«У гэтай напружанай і небяспечнай сітуацыі трэба шукаць шляхі выхаду з крызісу. Ваенным шляхам гэты канфлікт вырашыць нельга. Ваенны лад дзеянняў - гэта не рашэнне для нас», - заявіла Ангела Меркель, выступаючы ў бундэстагу.

Паводле яе слоў, у цяперашні час урад Германіі разам з іншымі краінамі ЕЗ, а таксама з ЗША інтэнсіўна працуюць над стварэннем міжнароднай назіральнай місіі і кантактнай групы, якія павінны знайсці дыпламатычны шлях вырашэння праблемы.

Меркель таксама заявіла, што лічыць недарэчнымі паралелі паміж Косава і сітуацыяй вакол Крыма. «Тагачасную сітуацыю ніякім чынам нельга параўноўваць з тым, што адбываецца сёння ва Украіне», - сказала яна.

Германія на працягу апошніх дзён неаднаразова давала зразумець, што аддае перавагу вырашыць цяперашні крызіс дыпламатычным шляхам, але гатовая ўхваліць жорсткія санкцыі ў адрас расейскіх уладаў.

У сераду, на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Варшаве, Меркель прыстрашыла Расею новымі, больш жорсткімі санкцыямі, акрамя тых, якія абмяркоўваюцца зараз, калі ў пазіцыі расейскага боку не адбудуцца перамены.

Раней французскі міністр замежных спраў Ларан Фабіус папярэдзіў, што санкцыі супраць Расеі могуць з'явіцца ўжо на гэтым тыдні, калі Масква не адгукнецца на прапановы Захаду па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках