17 траўня 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш траціны супрацоўнікаў Lenta.ru ужо звольніліся

8
Больш траціны супрацоўнікаў Lenta.ru ужо звольніліся

Больш 30 з 90 супрацоўнікаў рэдакцыі расейскага інтэрнэт-выдання Lenta.ru ужо напісалі заяву аб звальненні.

Пра гэта паведаміў "Обозревателю" адзін з кіруючых супрацоўнікаў Lenta.ru.

Па словах супрацоўніка, на пятніцу запланаваная сустрэча рэдакцыі з уласнікам выдання - уладальнікам аб'яднанай кампаніі "Афіша-Рамблер-SUP" Аляксандрам Мамутам, пасля якой яшчэ частка супрацоўнікаў рыхтуецца напісаць заявы.

Па словах крыніцы выдання, аб закрыцці праекту Lenta.ru гаворка не ідзе, хоць новы галоўны рэдактар Аляксей Гараслаўскі пакуль не агучыў сваё бачанне, як далей будзе працаваць выданне.

"У супрацоўнікаў рэдакцыі канкрэтных планаў няма. Усе ў шоку. Lenta.ru больш не будзе. Гэта быў больш, чым калектыў, гэта быў круг аднадумцаў", - сказаў адзін з кіраўнікоў рэдакцыі.

Раней паведамлялася, што 12 сакавіка Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) вынесла папярэджанне Lenta.ru за публікацыю інтэрв'ю з адным з лідараў украінскага нацыяналістычнага руху "Правы сектар" Андрэем Тарасенкам.

У ведамстве заявілі, што "публікацыя нацыяналістычных заклікаў лідараў нефармальнай экстрэмісцкай групоўкі, адзін з якіх аб'яўлены расейскімі праваахоўнымі органамі ў міжнародны вышук", парушае шэраг расейскіх законаў, у прыватнасці, закон аб інфармацыі, закон аб СМІ і закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

У гэты ж дзень стала вядома, што галоўны рэдактар Lenta.ru Галіна Цімчанка пакіне сваю пасаду. Такое рашэнне, як паведаміла Цімчанка рэдакцыі, прыняў уладальнік аб'яднанай кампаніі "Афіша-Рамблер-SUP" Аляксандр Мамут.

Новым галоўным рэдактарам прызначаны Аляксей Гараслаўскі. Змены ўступілі ў сілу з 12 сакавіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках