17 траўня 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Ганапольскі: За словамі аб «абароне рускіх» стаіць банальны перадзел рынку

16
Мацвей Ганапольскі: За словамі аб «абароне рускіх» стаіць банальны перадзел рынку

Расейскія ўлады патрабуюць забараніць украінскія боршч і галушкі.

Пра гэта піша ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» аглядальнік Мацвей Ганапольскі.

«Вось тысячу, напэўна, гадоў мы жывем з Украінай побач. Як зомба-скрыню паглядзіш, так мы вечныя сябры, прама не разлі вада. Але як пачалася Крымская авантура, так тут жа трэба было не проста з экрана чытаць адчайную хлусню пра тое, як забіваюць рускіх на Украіне, трэба было заткнуць рот усяму, што нагадвае пра гэта векавое братэрства.

Бо што такое дазволіць Вакарчуку спяваць перад велізарнай залай - гэта ж можа мільгануць непатрэбная думка, што не ўсе там, у Кіеве, такія ўжо «бандэраўцы», ад яго свабодалюбных песень можа мільгануць сумнеў, што за цудоўнымі словамі аб «абароне рускіх» стаіць банальнае бабло і перадзел рынку, але ў ж не ў расейскім, а ў міжнародным маштабе», - піша Мацвей Ганапольскі.

Паводле яго слоў, пад лямант пра «вечнае братэрства», пад падрыхтоўку крымскага «рэфэрэндуму», улада загадвае забыцца пра Украіну, пра ўсё ўкраінскае.

«Тэлефануе мне прыяцель і распавядае, што ў рэстаранным аглядзе, які ён пісаў для кулінарнага часопіса, з яго артыкула выкраслілі ўсе згадкі пра ўкраінскія рэстараны, пра якія ён згадваў, і пра ўкраінскія стравы, якія выклікалі яго адабрэнне. Гэта значыць, боршч, пампушка і варэнікі з вішняй у прыродзе ёсць, але згадваць пра іх цяпер нельга! Бо хтосьці паесьць баршчу, закусіць салам, глыне гарэлкі з перцам і падумае пра Украіну штосьці добрае.

А цяпер нават падумаць добрае забаронена, таму што адбіраюць Крым, а адабраць тэрыторыю можна толькі ў «бандэраўцаў-фашыстаў» - а менавіта так загадана казаць пра цяперашнюю ўкраінскую ўладу і тых людзей, якія выйшлі на Майдан зрынаць карупцыянераў», - піша ён.

Публіцыст адзначае, што крымскі «рэферэндум» на расейскіх штыках абавязкова павінен быць ухвалены «народам», прычым народам правільным.

«І разгортваецца спецаперацыя «Пяць хвілін ганьбы - і забяспечаны на ўсё жыццё!» - з'яўляецца ліст «дзеячаў мастацтваў» у падтрымку расейскіх штыкоў. Спачатку там восемдзесят прозвішчаў, потым сто пяцьдзесят. А далей глядзіш - да тысячы дойдзе. Там подпісы розных людзей. Нехта ад душы падпісаў (рэальна не падпісвалі, ліст чыталі па тэлефоне, і абанент даваў згоду), а нехта...

Ды чаго тут браткамі прыкідвацца, улада ведае таго, хто падпіша. І ведае, чаму падпіша.

А падпіша, таму што тэатр ці аркестр на датацыі дзяржавы, і калі не падпішаш, то бывай датацыя! Падпіша, таму што інакш не пусцяць на Крамлёўскі канцэрт, у зомба-скрыню не запросяць, таму што да гэтага далі званне, таму што ўжо сядзіш у нейкіх дзяржкамісіях.

І бог б з ім, гэтым подпісам - усе мы трохі савецкія людзі, усе галасавалі за палітыку КПСС як за спецпаек, але тут зусім іншая гісторыя. Бо і ліст зладзеявата напісаны - падпісанты накшталт «падтрымліваюць палітыку Уладзіміра Пуціна» ў адносінах да рускамоўных, а на самой справе палітыка ў тым, што кавалак украінскай тэрыторыі адбіраюць. Пра гэта вы, падпісанты, думалі?

А што далей вам, падпісантам, назаўжды будуць не толькі вашы гастролі-спектаклі-канцэрты забароненыя на Украіне, але і ўезд на яе тэрыторыю, прычым пажыццёва - пра гэта вы думалі, калі па тэлефоне сваю падтрымку выказвалі, нават не ўчытваючыся ў дакумент - пра гэта вы падумалі?» - пытаецца Мацвей Ганапольскі.

Ён падкрэслівае, што стаўленне ўкраінцаў да Расеі ўжо ніколі не будзе ранейшым.

«Украіна ніколі не забудзе таго, хто падпяваў чорнай хлуслівай справе, хто падтрымліваў анэксію яе тэрыторыі. Так, гэта ўсё так рэзка выглядае, таму што ўпершыню ў брата «брат» забірае тэрыторыю, а вы гэта апраўдваеце. Але брат гэтага не забудзе. Так, магчыма нейкія новыя лідары Расеі і Украіны і будуць па брэжнеўску-хонэкераўску цалавацца і дараваць мінулыя крыўды, але народ украінскі - ён не ўлада, ён Майдан, ён не забудзе падпявалаў.

Гэтак жа было з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй: ужо даўно няма Саакашвілі, новыя ўлады Грузіі зняважана просяць сяброўства з «паўночным суседам», але нават калі і будзе нейкае падабенства сяброўства, то адабранне дваццаці адсоткаў яе тэрыторыі не забудзецца ніколі, як не забудуцца і тыя, хто падпяваў адрыньванню і яго апраўдваў. І вось ужо Грузія адмяняе гастролі тэатра Безрукава, які радасна падпісаў ліст падтрымкі анэксіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках