5 траўня 2024, Нядзеля, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскім кіроўцам раздалі сцяжкі Расеі

79

Невядомыя раздалі расейскія сцяжкі аўтамабілістам у цэнтры Віцебска.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў праваабаронца Павел Левінаў.

«Пачалася паўзучая «акупацыя» Віцебска. Сёння на цэнтральнай плошчы горада - плошчы Перамогі - маладая асоба раздавала сцяжкі Расеі. На мае неаднаразовыя заклікі па тэлефоне 102 да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць гэта дзеянне, атрымліваў адказ аб тым, што Расея гэта наша дзяржава, яе сцяг не забаронены, у адрозненне ад бел-чырвона-белага сцяга. Патлумачыць, калі і кім быў забаронены нацыянальны сцяг Беларусі, на іншым канцы адмовіліся, проста кінулі слухаўку…» - напісаў ён.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках