21 траўня 2024, aўторак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія правайдэры блакуюць доступ да незалежных сайтаў

18
Расейскія правайдэры блакуюць доступ да незалежных сайтаў

Шэраг расейскіх інтэрнэт-правайдэраў заблакаваў доступ да сайтаў Грані.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru.

Абанентам Ростелекома, "Білайна", Акадо, Дом.Ру і іншых правайдэраў ва ўсёй Расеі пры спробе зайсці на гэтыя сайты паведамляецца, што яны заблакаваныя паводле закону "Аб інфармацыі". У шэрагу выпадкаў правайдэры спасылаюцца на нейкае распараджэнне Генпракуратуры ад 13 сакавіка.

Генпракуратура пад 18:30 унесла ўсе тры сайты ў antizapret.info - рэестр забароненай інфармацыі. На якой падставе гэта зроблена, высветліць пакуль не ўдалося.

Мяркуючы з усяго, блакаванне праводзіцца паводле "закону Лугавога", які ўвайшоў у дзеянне з 1 лютага. Гэты закон дазваляе генпракурору або ягоным намеснікам аддаць распараджэнне аб неадкладным блакаванні сайтаў ў пазасудовым парадку за "экстрэмізм" ці заклікі да няўзгодненых акцый. Затым паступае распараджэнне правайдэра хостынгу, які павінен паведаміць уладальніку інфармацыйнага рэсурсу пра абавязак неадкладна выдаліць забаронены кантэнт.

"Закон Лугавога" доступ да рэсурсу аднаўляецца пасля таго, як Роскомнадзор атрымае ад ўладальніка сайта або хостынг-правайдэра паведамленне аб тым, што незаконная інфармацыя выдаленая, і пераканаецца ў гэтым.

Нагадаем, што сёння а 12:00 паводле беларускага часу невядомыя зламыснікі спрабавалі ўзламаць сэрвер сайта charter97.org.

Атака доўжылася некалькі гадзін, затым была зроблена спроба DDoS-нападу.

Нашая тэхпадтрымка здолела адбіць напад, сэрвер і працаздольнасць сайта не пацярпелі. Напад вёўся з дапамогай рэсурсаў аднаго з расейскіх магістральных правайдэраў.

Мы наўпрост звязваем гэты напад з актыўным асвятленнем charter97.org падзей ва Украіне і расейскай агрэсіяй супраць нашага паўднёвага суседа.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках