20 траўня 2024, панядзелак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвясціла эканамічную вайну краінам Балтыі і Польшчы

51
Расея абвясціла эканамічную вайну краінам Балтыі і Польшчы

Блакуюцца пастаўкі харчавання.

Спраўджваюцца горшыя прагнозы з нагоды дзеянняў Расеі ў дачыненні да Літвы. Прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус у Сэйме падчас урадавай гадзіны прызнаў, што ў Клайпедскім порце затрымаліся грузы з харчовымі таварамі, паведамляе ru.Delfi.lt.

«Я сустрэўся з кіраўніком Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў Робэртасам Даргісам, а таксама з кіраўніком Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы. З усіх тэрміналаў Клайпедскага порта немагчыма ні экспартаваць, ні рээкспартаваць, ні імпартаваць. І вось прыклад - калі Злучаныя Штаты Амерыкі праз «лядоўню» «Смэлтэ» перавозілі курыныя ножкі, то амэрыканская кампанія атрымала наказ: просьбу экспартаваць праз іншыя порты, якія не належаць Літве ды некаторым іншым краінам», - сказаў прэм'ер-міністр, выступаючы ў Сэйме.

Буткявічус заявіў журналістам, што Расея афіцыйна паведаміла аб блакаванні паставак прадуктаў харчавання праз Літву.

«Атрыманы ліст у Клайпедскім тэрмінале. Акрамя таго, атрыманы лісты тымі кампаніямі, якія экспартуюць прадукцыю праз партовыя тэрміналы ў Расею. У гэтых лістах гаворыцца, што экспарт з Літвы, партовых тэрміналаў Клайпедскага марскога порта і, магчыма, некаторых іншых тэрміналаў у Расею немагчымы. І агучаная просьба накіраваць рээкспарт, экспарт прадуктаў харчавання праз іншыя порты», - сказаў прэм'ер-міністр.

На пытанне аб тым, якія могуць быць наступствы гэткай блакады, кіраўнік урада падаў наступныя лічбы.

«Пакуль што аб стратах мы не гаворым, таму што мы атрымалі гэтую інфармацыю толькі сёння. Разлік можа быць вельмі просты. За год праз тэрміналы Клайпедскага порта рээкспартуецца і экспартуецца ў Расею больш за 1 млн тон харчавання», - сказаў Буткявічус.

Паводле ягоных слоў, першапачатковая інфармацыя ў Літву прыйшла ў сераду - тады здавалася, што блакада закране толькі «Смэлтэ». Але выявілася, што блакада стасуецца да ўсяго Клайпедскаму порту.

Некалькі дзён таму былі ўведзеныя некаторыя абмежаванні, ініцыяваныя расейскай стараной. Часова прыпынены ўвоз харчовых тавараў у Мытны саюз.

Не вязуць ужо некалькі дзён

Кіраўнік Дзяржаўнай службы харчавання і ветэрынарыі Ёнас Мілюс пацвердзіў, што пакуль з Клайпедскага порта прадукцыя не адпраўляецца ў Расею.

«З'явілася інфармацыя «Рассельгаснагляду», што ў дачыненні да чатырох краін - Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы - будуць пераглядацца ўсе «лядоўні» у сувязі з афрыканскай свіной чумой. Некаторыя грузы не будуць адпраўляцца ў Мытны Саюз», - сказаў Мілюс.

Паводле ягоных слоў, у Літве праходзіць вельмі шмат рээкспарту прадуктаў праз порты - за год 43 000 адправак і звыш 1 млн тон прадуктаў.

«Я атрымаў наказ з Расеі прыпыніць дзейнасць порта, бо калі я гэтага не зраблю, яны спыняць на больш працяглы перыяд. Наказ мы атрымалі ў панядзелак», - сказаў кіраўнік службы.

На сайце «Рассельгаснагляду» цытуюцца словы кіраўніка службы Сяргея Данкверта, які крытыкуе сродкі Еўрапейскай Камісіі ў барацьбе супраць афрыканскай свіной чумы.

Паводле ягоных слоў, прапанаваныя ЕК захады «неадэкватныя і нядзейсныя». На думку расейскіх экспэртаў, павінны абмяжоўвацца пастаўкі прадукцыі з свініны з краін Балтыі і Польшчы.

Прадукцыя з гэтага рэгіёну не павінна экспартавацца і ў іншыя краіны Еўрапейскага Звязу.

Грузаў становіцца менш

Намеснік гендырэктара прадпрыемства «Літоўскія чыгункі» Альбэртас Шымэнас сказаў, што значная змена колькасці грузаў пакуль не прыкметная. Акрамя гэтага, з Клайпеды ў Расею чыгункай тавары фактычна не адпраўляюцца.

Са слоў суразмоўцы, з Расеі ў Клайпеду адпраўляецца невялікая колькасць грузаў, нашмат больш - у Калінінградскую вобласць.

«Цяпер не касуюцца ніякія дамовы. Акрамя гэтага, прадукты харчавання часцей перавозяцца на аўтамабілях», - сказаў Шымэнас.

Між тым, прэс-сакратар «Літоўскіх чыгунак» Відмантас Гудас сказаў DELFI, што плынь грузаў зніжаецца.

«Відавочна, што праз падзенне рубля і эканамічнай сітуацыі плянь грузаў з Расеі скарачаецца. Але пра больш дакладныя лічбы можна будзе казаць у канцы месяца, хоць паніжэнне адчуваецца. Можна смела прызнаць, што мы не бачым вялікіх перспектыў, каб аднавіць леташнюю плынь тавараў», - пракамэнтаваў ён.

Паводле звестак ПУ Versli Lietuva, экспарт Літвы ў Расею ў 2012 годзе склаў 15,04 млрд літаў і ў параўнанні з 2011 годам вырас на 30,4 %. Экспарт Літвы ў Расею складае блізу пятай часткі ўсяго экспарту Літвы.

Фота: DELFI, V.Kopūsto

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках