21 траўня 2024, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэры дае Пуціну час да панядзелка

29
Кэры дае Пуціну час да панядзелка

Злучаныя Штаты і Еўропа ў панядзелак прымуць шэраг крокаў у дачыненні да Расеі ў выпадку правядзення рэферэндуму аб статусе Крыму.

Аб гэтым кіраўнік дзярждэпартамента ЗША сказаў у Вашынгтоне, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Калі рэферэндум аб статусе Крыму адбудзецца, ЗША і Еўропа зробяць сур'ёзную серыю крокаў у панядзелак супраць Расеі", - сказаў Джон Кэры.

Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што калі рэферэндум адбудзецца, ён не сумняваецца ў яго зыходзе.

"Вынік рэферэндуму не пакідае месца для сумненняў. Пытанне ў тым, ці зможа Расея знайсці спосаб весці перамовы з кантактнай групай і Украінай", - сказаў Кэры.

Як вядома, у пятніцу, 14 сакавіка, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры правядзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым аб сітуацыі ва Украіне.

Фота: ЕРА

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках