30 красавiка 2024, aўторак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко і Паветкін могуць зноў сустрэцца на рынгу

15
Клічко і Паветкін могуць зноў сустрэцца на рынгу

Бой паміж украінцам і расейцам адбудзецца ў выпадку перамогі апошняга над кубінцам Луісам Орцісам.

Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) абавязала Аляксандра Паветкіна правесці бой за тытул "рэгулярнага" чэмпіёна свету з кубінcкім спартсменам. У выпадку перамогі расеец зноў стане прэтэндэнтам на тытул суперчэмпіёна WBA, які належыць Уладзіміру Клічко, піша gazeta.ua.

Адзначым, што Паветкін быў уладальнікам тытула рэгулярнага чэмпіёна асацыяцыі пасля перамогі над Русланам Чагаевым у 2011 годзе і да паразы Клічко ў кастрычніку мінулага года. На дадзены момант у рэйтынгу WBA кубінец размяшчаецца на 2-м месцы, а Паветкін 3-ці.

Усяго на рахунку Паветкіна 27 баёў, у 26 з якіх ён перамог. Орціс выйграў усе 20 паядынкаў на прафесійным рынгу.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2013 года Уладзімір Клічко ў 12-раўндавым паядынку аднагалосным рашэннем суддзяў перамог Аляксандра Паветкіна па ачках і абараніў тытулы чэмпіёна свету па версіях WBA, WBO, IBF і IBO.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках