30 красавiка 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме знік сын былога міністра абароны Украіны

4
У Крыме знік сын былога міністра абароны Украіны

Тры «аўтамайданаўца» зніклі пасля пагоні за імі.

Сярод іх - сын народнага дэпутата і былога міністра абароны Анатоля Грыцэнкі. Пра гэта палітык паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Трое аўтамайданаўцаў з Кіева зніклі ў Крыме, - піша Анатоль Грыцэнка. - Сувязь з імі абарвалася ў 23:00 учора. Паспелі паведаміць: у Сімферопалі на вуліцы Авіяцыйнай за іх машынай - Toyota Camry АА4464АХ - гналіся тры джыпа, раздаваліся стрэлы... Раніцай чацвярга на выездзе з горада Севастопаля за імі сачылі з машыны Xonda Accord СН2419АА.

Трое аўтамайданаўцаў, якіх цяпер адшукваем - гэта мой старэйшы сын Аляксей Грыцэнка (каардынатар Аўтамайдана) і яго сябры Сяргей Супрун і Наталля Лук'янчанка. У Крыме яны знаходзіліся ўвесь апошні тыдзень. Разам з іншымі аўтамайдановцами і хлопцамі з Меджліса куплялі і развозілі па воінскіх частках паўвострава прадукты харчавання, медыкаменты, электрычныя генератары і іншыя неабходныя для жыцця кінутых дзяржавай украінскіх вайскоўцаў. Дарэчы, выводзілі камандзіраў на сувязь са мной.

Сістэма маніторынгу праз мабілкі Life360 паказвае, што яны (па меншай меры іх тэлефоны) павінны быць на тэрыторыі нядаўна захопленага рускімі салдатамі ваеннага камісарыята па адрасе: Сімферопаль, вуліца Кіеўская, 152. Зрэшты ахова ваенкамата сцвярджае, што там нікога з аўтамайданаўцаў няма».

Прадстаўніком Меджліса ноччу зарэгістраваная адпаведная заява ў мясцовай міліцыі. Вынікаў пошуку пакуль няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках