30 красавiка 2024, aўторак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рынак абрынуўся з-за пагрозы санкцый

96
Расейскі рынак абрынуўся з-за пагрозы санкцый

Рынак акцый адкрыўся істотным падзеннем.

Індэкс ММВБ (MICEX) пры адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы ў пятніцу знізіўся на 2,46% і склаў 1217,8 пункта. Індэкс РТС, што разлічваецца ў далярах, паменшыўся на 2,82% - да ўзроўню 1047,54 пункта, перадае ІТАР-ТАСС.

Расейскія фондавыя індэксы закрыліся ў чацвер зніжэннем катыровак. Так, індэкс ММВБ упаў на 1,93% - да 1249,68 пункта. Індэкс РТС, які вылічаецца ў далярах, паменшыўся на 1,97% - да ўзроўню 1078,44 пункта.

У ЗША таргі ў чацвер завяршыліся зніжэннем біржавых індэксаў. Індэкс Dow Jones страціў адразу 230,65 пункта (1,41%) і замацаваўся на адзнацы 16109,43 пункта. Індэкс S&P 500 апусціўся на 21,89 пункта (1,17%) - да 1846,31 пункта. Індэкс электроннай біржы NASDAQ упаў на 63,31 пункта (1,46%) - да 4260,02 пункта.

Азіяцкія фондавыя індэксы раніцай у пятніцу таксама зніжаюцца. Асноўны японскі фондавы індэкс Nikkei -225 да 9:30 мск упаў на 3,4% - да 14319,35 пункта, індэкс Shanghai Composite, які адлюстроўвае сітуацыю на Шанхайскай фондавай біржы, паменшыўся на 1,11% - да 1996,29 пункта.

Нагадаем, дзяржавы Еўразвяза ўзгаднілі праект санкцый супраць Расеі, якія прадугледжваюць, у тым ліку, візавыя абмежаванні і замарожванне актываў тых, хто адказвае за парушэнне суверэнітэту Украіны.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках