30 красавiка 2024, aўторак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над аўтабатам ВМС у Бахчысараі паднялі сцяг Украіны

10
Над аўтабатам ВМС у Бахчысараі паднялі сцяг Украіны

Раніцай 14 сакавіка каля штаба аўтамабільнага батальёна ВМС Украіны ў Бахчысараі, раней захопленага сіламі «самаабароны Крыма», адбыўся рытуал уздыму сцяга Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў начальнік крымскага медыя-цэнтра Міністэрства абароны Украіны.

На патрабаванні расейскіх салдат прыбраць флагшток украінскія афіцэры адказалі адмовай, піша obozrevatel.com.

У цяперашні час з мэтай недапушчэння правакацый з боку трэціх асоб сцяг Украіны ахоўваецца ўкраінскімі вайскоўцамі.

Нагадаем, раней падпалкоўнік Уладзімір Садоўнік і ўсе афіцэры аўтамабільнага батальёна ВМС Украіны, які дыслакуецца ў Бахчысараі, адмовіліся здрадзіць ваеннай прысязе на вернасць народу Украіны.

Фота: thekievtimes.ua

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках