30 красавiка 2024, aўторак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізаляцыя Расеі: ЗША ўнеслі ў ААН праект рэзалюцыі па Крыме

16
Ізаляцыя Расеі: ЗША ўнеслі ў ААН праект рэзалюцыі па Крыме

Галоўныя тэзісы дакумента - падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Злучаныя Штаты Амерыкі падалі 13 сакавіка ў Раду бяспекі ААН праект рэзалюцыі адносна сітуацыі ва Украіне, паведаміла 14 сакавіка пасля пасяджэння РБ у дачыненні да Украіны амбасадар ЗША ў ААН Саманта Паўэр, перадае «Радыё Свабода».

Галоўныя тэзісы праекта - падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, пацверджанне незаконнасці крымскага «рэфэрэндуму», які будзе праходзіць без згоды ўладаў Украіны, і заклік да міру не прызнаваць яго вынікаў.

Праект рэзалюцыі мае мэту «засведчыць узровень ізаляцыі Расеі, якая ідзе нямірным шляхам».

Саманта Паўэр спадзяецца, што Расея пачула галасы 14 членаў Савета бяспекі, якія падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Украіны (15-м членам з'яўляецца Расея).

Рэзалюцыю павінны вынесці на галасаванне да правядзення «рэфэрэндуму» аб далучэнні Крыма да Расеі, прызначанага на 16 сакавіка.

На пасяджэнні РБ ААН у сераду выступіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках