30 красавiка 2024, aўторак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Святога Патрыка адзначаць у Менску

12
Дзень Святога Патрыка адзначаць у Менску

15 сакавіка ў Менску пройдзе традыцыйны музычны фестываль, прысвечаны Дню Святога Патрыка - святу ірландскай культуры.

Дзень святога Патрыка ў памяць святога Патрыка ў Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, на востраве Монтсэрат і ў канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор адзначаюць як дзяржаўнае свята.

Знакамітае ірландскае свята даўно перарасло нацыянальныя межы і стала свайго роду міжнародным днём Ірландыі. У Дзень Святога Патрыка прынята насіць зялёную вопратку.

Афіцыйны сімвал свята - канюшына (малюнак трехпластынчатага ліста канюшыны), а таксама лепрыконы (персанажы ірландскага фальклору) і ірландскія сцягі.

Свята набірае папулярнасць і ў Беларусі, у тым ліку і з-за папулярнасці ірландскай музыкі і танцаў.

15 сакавіка ў менскім клубе Re:public выступяць калектывы, якія іграюць ірландскую музыку - EJRUT, CEILIDH CEOL, JOLLY GREEN, Все Crazy, а таксама танцавальныя калектывы Гістрыён і Celtic Dragon.

Арганізатары абяцаюць конкурсы, майстар-класы, мора піва і шалёнай весялосці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках