30 красавiка 2024, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валавы знешні доўг Беларусі за год вырас на $5,4 мільярда

18
Валавы знешні доўг Беларусі за год вырас на $5,4 мільярда

Валавы знешні доўг Беларусі за 2013 год павялічыўся на $5358,3 млн. да $39124,3 млн. на 1 студзеня 2014 года.

У чацвёртым квартале 2013 года валавы знешні доўг вырас на $2026,2 млн., паведамляе Нацыянальны банк.

У складзе валавога знешняга доўгу 38,8% прыпадае на кароткатэрміновы, які вырас на $2371,9 млн. за мінулы год (у тым ліку на $1142,8 млн. за чацвёрты квартал) і на 1 студзеня склаў $15180,8 млн, піша АФН.

На доўгатэрміновы доўг (больш 1 года) прыпадае 61,2% у структуры валавога доўгу. На 1 студзеня 2014 года ён склаў $23943,5 млн., павялічыўшыся на $2986,4 млн. за год (у тым ліку на $883,4 млн. за чацвёрты квартал).

Знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання на 1 студзеня 2014 года склаў $13006,8 млн., павялічыўшыся на $438,2 млн. за год (у чацвёртым квартале рост склаў $112,8 млн.).

Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання вырас на $860,6 млн. за 2013 год да $1299,5 млн. У чацвёртым квартале рост доўгу склаў $573,4 млн.

Беларускія банкі павялічылі знешні доўг за студзень-снежань мінулага года на $2007,5 млн. (у тым ліку на 267,4 млн. у чацвёртым квартале) да $8214,4 млн. на 1 студзеня 2014 года.

Валавы знешні доўг іншых сектараў склаў $15009,28 млн. на 1 студзеня 2014 года, павялічыўшыся на $1634,9 млн. за 2013 год (у тым ліку на $945,4 млн. у чацвёртым квартале).

Прамыя інвестыцыі: міжфірменнае крэдытаванне на 1 студзеня склалі $1594,4 млн. павялічыўшыся на $417,1 млн. за 2014 год і на 127,2 млн. у чацвёртым квартале.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках