30 красавiка 2024, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнібок прапануе зачыніць украінска-расейскую мяжу

38
Цягнібок прапануе зачыніць украінска-расейскую мяжу

У сувязі са збіццём 13 сакавіка мірных мітынгоўцаў прарасейскімі актывістамі ў Данецку неабходна зачыніць украінска-расейскую мяжу.

Пра гэта заявіў лідар ВА "Свабода" Алег Цягнібок, перадае УНН.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі "Свабоды" ў Данецку распавялі, што ў чацвер міліцыя выстраілася ў кардон для "цітушак", якія білі і рэзалі вострымі прадметамі мітынгоўцаў.

"Агентура лезе з тэрыторыі Расеі. Мы ведаем адрасы, па якіх жылі гэтыя цітушкі ў Данецкай вобласці і ў Данецку. Павінна быць адэкватная рэакцыя ўкраінскага боку - у першую чаргу гэта закрыццё мяжы", - адзначыў Цягнібок.

Палітык таксама падкрэсліў, што неабходна тэрмінова рабіць адпаведныя кадравыя прызначэнні ў праваахоўных органах усходніх абласцей Украіны.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках