30 красавiка 2024, aўторак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелы на мітынгу ў Данецку распавёў падрабязнасці бойні (Відэа)

17

Відэа было запісана ў аддзяленні нейрахірургіі адной з данецкіх бальніц.

Мітынг «За адзіную Украіну» ў Данецку праходзіў у ачапленні супрацоўнікаў міліцыі і ўнутраных войскаў. Актывісты, якія знаходзіліся за ачапленнем, закідвалі праціўнікаў петардамі, яйкамі і дымавымі шашкамі. Яны скандавалі: «Беркут!» і «Расея!». Потым актывісты з расейскімі сцягамі прарвалі кардон праваахоўнікаў, піша korrespondent.net.

Міліцыя паспрабавала вывезці ўдзельнікаў мітынгу «За адзіную Украіну», а таксама атрад самаабароны, які спрабаваў іх абараніць, на ўласным аўтобусе. Аднак прарасейскія актывісты з крыкамі «Беркут!» пачалі разгойдваць аўтобус, разбілі шкло і закідалі салон петардамі.

У выніку сутыкненняў паміж удзельнікамі двух мітынгаў на плошчы Леніна ў Данецку загінуў адзін чалавек, яшчэ 1 у цяжкім стане знаходзіцца ў нейрахірургічным аддзяленні ДАКТМА (бальніца Калініна), паведамляе кіраўнік данецкага аблздрава Алена Пятраева ў пятніцу, 14 сакавіка. Па іншых дадзеных, колькасць забітых дасягнула 3 чалавек.

Міліцыя затрымала чацвярых арганізатараў масавай бойкі пасля мітынгу ў Данецку, паведамляе ў пятніцу, 14 сакавіка, міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Уначы выяўленыя і затрыманыя першыя чацвёра з арганізатараў і завадатараў масавай бойкі пасля мітынгаў у Данецку, якая прывяла да ахвяраў. Ідуць следчыя дзеянні. Зыходзячы з першых матэрыялаў начнога расследавання, гэтыя затрыманні - толькі пачатак», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках