30 красавiка 2024, aўторак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яхты і вілы ў Монтэ-Карла: алігархі Пуціна трапечуць

27
Яхты і вілы ў Монтэ-Карла: алігархі Пуціна трапечуць

У расейскіх алігархаў уласнасць паўсюль, і цяпер, з уводам санкцый заходнімі краінамі, яны баяцца паўтарыць лёс Януковіча.

Пра гэта піша Ганна Зафесава ў артыкуле, апублікаваным у газеце La Stampa.

Усе гатовыя да санкцый. Віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін поўны аптымізму: "Прамысловасць будзе працаваць яшчэ лепш, у адсутнасці імпарту з'явяцца новыя прасторы на ўнутраным рынку". Меркаванне прамыслоўцаў не было апублікавана яшчэ і таму, што сустрэча праходзіла за зачыненымі дзвярыма. Як і іншая нарада, праведзеная ўчора ў Маскве, на якую Уладзімір Пуцін запрасіў алігархаў і высокапастаўленых чыноўнікаў і пра якую не было афіцыйных паведамленняў, піша аўтар артыкула.

Крэмль складае спіс магчымых страт. Самымі вялікімі, цалкам зразумела, будуць страты алігархаў. Але пакуль яшчэ нельга з упэўненасцю сцвярджаць, што санкцыі ўдараць па магнатах, хутчэй за ўсё, яны будуць накіраваныя супраць маскоўскага істэблішменту: міністраў, дэпутатаў, чыноўнікаў, гаворыцца ў артыкуле.

Удар будзе хваравітым для многіх, ад Уладзіміра Жырыноўскага, якога бачылі, як ён вандруе па Еўропе на Maybach за мільён еўра, да Андрэя Ісаева, былога прафсаюзнага дзеяча, які мае вілы ў Германіі, і кіраўніка СК Аляксандра Бастрыкіна, які валодае віламі і прадпрыемствамі ў Чэхіі. (...) Зухаватая раскоша ўкраінскіх лідараў, якая стала здабыткам галоснасці ў выніку рэвалюцыі, верагодна, усяго толькі малая доля ў параўнанні з тым, што з'явіцца са скрыні Пандоры расейскай карупцыі. (...) Быць можа, прадбачачы новую халодную вайну, у мінулым годзе Уладзімір Пуцін забараніў чыноўнікам мець уласнасць за мяжой. Шмат што зарэгістравана на сваякоў і на падстаўныя фірмы. Не выпадкова санкцыі ЕЗ супраць былога ўкраінскага рэжыму ўдарылі і па дзецях эліты. Аналагічная мера ў дачыненні да рускіх апынецца катастрафічнай. Дастаткова сказаць пра Сяргея Іванава, кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта: два яго сыны, якім ледзь споўнілася 30 гадоў, узначальваюць банкі і страхавыя кампаніі, звязаныя з двума эканамічнымі слупамі рэжыму - "Газпрамам" і ВТБ. Савецкія лідары былі сціплымі і лічылі раскошай адпачыць у Крыме. У дачыненні да іх унукаў забарона на шопінг на вуліцы Мантенапалеонэ, навучанне дзяцей у брытанскіх каледжах і лячэнне ў швейцарскіх клініках можа апынуцца больш эфектыўным, чым ракеты, піша аўтар артыкула.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках