30 красавiка 2024, aўторак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: СНД стала садружнасцю залежных ад Расеі дзяржаў

5
Мечыслаў Грыб: СНД стала садружнасцю залежных ад Расеі дзяржаў

У перспектыве Беларусі давядзецца адмовіцца ад членства ў АДКБ і выйсці са складу СНД.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Белорусскому партизану" заявіў старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Мечыслаў Грыб.

- Ці гатовы Лукашэнка ўвязацца ў вайну на баку Расеі?

- Я заўсёды выступаў супраць вайны, я мірны чалавек. Я не гатовы ваяваць, не рыхтаваўся і рыхтавацца не буду.

- Як тады расцэньваць перадыслакацыю 15 расейскіх самалётаў на беларускія аэрадромы?

- На мой погляд, рашэнне аб перадыслакацыі 15 расейскіх самалётаў на беларускія аэрадромы ўзгоднена загадзя. Інакш быць не можа: праходзіць пасяджэнне Савета бяспекі, на якім беларускія ўлады "просяць" Расею размясціць 15 расейскіх самалётаў на тэрыторыі Беларусі - у якасці адэкватнага адказу на размяшчэнне самалётаў НАТА ў Прыбалтыцы і Польшчы. А ў абед ужо расейскія самалёты прызямляюцца ў Бабруйску. Такога проста не можа быць. Проста Лукашэнка паставіў беларусаў перад фактам - каб не ўзнікалі.

- У Польшчы затрыманыя двое грамадзян Беларусі, якія шпіёнілі на карысць Расеі. Падобна на тое, што беларусы ўжо ўцягнутыя ў таемную вайну Расеі супраць усяго свету.

- Усякае можа быць. Шпіёніць на карысць любой дзяржавы могуць беларусы, літоўцы, украінцы, расейцы. Асабіста я ўпершыню чую пра затрыманне беларускіх шпіёнаў у Польшчы.

- Падзеі ва Украіне паказалі поўную недасканаласць беларускай знешняй палітыкі. Калі Беларусь застанецца незалежнай краінай, відавочна, ёй давядзецца адмовіцца ад удзелу ў АДКБ, роўна як і адмовіцца ад "асаблівых адносінаў" з Расеяй. Калі шчыра, сябраваць з такой Расеяй зусім не хочацца: сябраваць з агрэсарам - значыць, быць памагатым.

- Цяперашняя ўлада не адмовіцца ад палітыкі. Улада ўжо і не можа змяніць курс - занадта далёка ўсё зайшло.

Новай уладзе давядзецца мяняць палітыку краіны. Магчыма, давядзецца выходзіць з АДКБ. Хутчэй за ўсё, давядзецца выходзіць са складу СНД: Садружнасць Незалежных Дзяржаў ператварылася ў садружнасць залежных дзяржаў. Залежных ад Расеі. Расея вядзе ва Украіне сапраўдную вайну, а краіны СНД вядуць сябе, як сляпыя, глухія і нямыя, нібы нічога і не адбываецца. Навошта і каму трэба такое СНД?

- Не ці прыйдзецца новай Беларусі радыкальна мяняць сваю палітыку ў дачыненні да Расеі?

- Магчыма. Усё залежыць ад цэлага шэрагу абставінаў. Хаця ўсе радыкальныя рашэнні ідуць не на карысць краіне, яны занадта хваравітыя для краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках