30 красавiка 2024, aўторак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец заснуў на месцы злачынства

7
Магілёвец заснуў на месцы злачынства

Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў прадуктовай краме ў вайсковай частцы Пашкова ў Магілёве.

Ноччу зламыснік ломам узламаў замок дзверы ў дапаможным памяшканні крамы і пракраўся ў гандлёвую залу, паведамляюць «Могилевские новости». Мужчына расклаў па пакетах дарагі каньяк і гарэлку, забраў з прылаўка самую лепшую каўбасу і іншыя прадукты на агульную суму Br4,4млн, прыхапіў і сродак для мыцця посуду.

Спачатку зламыснік вынес з крамы адзін цяжкі пакет з выкрадзенымі прадуктамі, потым вярнуўся ў гандлёвую залу за астатнімі. Відаць, ён проста ў краме адкаркаваў бутэльку са спіртным. Што ён рабіў да самай раніцы ў памяшканні крамы, сказаць складана. Магчыма, расслаблены градусам алкаголю, проста заснуў.

Загадчыца крамы, якая прыйшла раніцай на працу, няпрошанаму госцю здзівілася, але не разгубілася і патэлефанавала ў міліцыю. Працверазелы мужчына схапіў два пакеты і паспрабаваў уцячы, аднак група хуткага рэагавання АМАП палка ППСМ УУС, якая прыбыла на месца, не дазволіла гэта зрабіць.

Затрыманым аказаўся раней судзімы 46-гадовы магілёвец. За спробу крадзяжу ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках