30 красавiка 2024, aўторак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі сайты Крамля і Цэнтрабанка Расеі

10
Хакеры атакавалі сайты Крамля і Цэнтрабанка Расеі

У кіберпрасторы разгарнуліся маштабныя баявыя дзеянні.

Сёння нападам падвергліся сайт прэзідэнта Расеі і Цэнтрабанка. Страты нясе і ўмоўны апанент - парушаная праца шэрагу інтэрнэт-СМІ.

"Ідзе магутная атака на сайт. У сувязі з тым, што напад працягваецца, магчымыя перабоі ў яго рабоце. Прымаюцца ўсе меры для арганізацыі нармальнай працы рэсурсу, для таго, каб сайт быў даступны", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Хакерскай атацы падвергнуўся таксама шэраг іншых сайтаў. У прыватнасці, сайт Цэнтрабанка РФ раніцай у пятніцу быў недаступны на працягу гадзіны, а цяпер працуе з перабоямі. "У цяперашні час сайт Банка Расеі мае праблемы з-за хакерскай атакі. Банк Расеі прымае меры для яе адбіцця і аднаўлення працы ў штатным рэжыме", паведамляе прэс-служба банка.

Раней нападам хакераў падвяргаліся сайты буйных пракрамлёўскіх СМІ. На ўзламаным сайце Расейскай газеты былі размешчаныя выявы, якія крытыкуюць палітыку расейскіх уладаў у адносінах да Крыма. Сайт Первого канала атакавалі двойчы за дзень, ён быў недаступны 13 сакавіка. Прадстаўнікі тэлеканала пацвердзілі, што мела месца DDoS-атака, арганізаваная, як лічаць тэлежурналісты, з-за мяжы. У інфармацыйнай вайне супраць Масквы ўзялі ўдзел не толькі кібертэрарысты, але і новыя ўлады Украіны, якія арганізавалі спыненне трансляцыі расейскіх тэлеканалаў у нацыянальных кабельных сетках, перадае ІТАР-ТАСС.

У пятніцу раніцай інтэрнэт-нападу падвергнулася Lenta.ru, якая на гэтым тыдні страціла ранейшае кіраўніцтва і палову рэдакцыі з-за нязгоды журналістаў працаваць з новым начальнікам, прызначаным, як лічыцца, з Крамля. Высветлілася, што за гэтым стаіць расейскае аддзяленне руху Anonymous. Хакеры патлумачылі Tjournal, што напад быў прадпрыняты ў знак пратэсту супраць звальненняў супрацоўнікаў выдання і прызначэння на іх месца "прапуцінскіх рэдактараў". Прычым прадстаўнікі Anonymous сцвярджаюць, што абвальванне сайтаў Крамля і Цэнтрабанка - таксама іх справа.

Нагадаем, учора DdoS-нападу падвергнуўся і сайт charter97.org. Мы наўпрост звязваем гэта напад з актыўным асвятленнем падзей ва Украіне і расейскай агрэсіяй супраць нашага паўднёвага суседа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках