30 красавiка 2024, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецкай вобласці сёння абвясцілі жалобу

У Данецкай вобласці сёння абвясцілі жалобу

14 сакавіка ў Данецкай вобласці абвешчаная жалоба.

Як паведамілі «Комментариям» у прэс-службе Данецкай АГА, адпаведнае распараджэнне падпісаў губернатар Сяргей Тарута.

«У сувязі з трагічнымі падзеямі 13 сакавіка ў цэнтры Данецка, пятніца 14 сакавіка абвешчаная днём жалобы», - паведамляюць у АГА.

На ўсёй тэрыторыі рэгіёну 14 сакавіка будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Украіны на дамах і будынках органаў дзяржаўнай улады, дзяржпрадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

«Органам мясцовага самакіравання рэкамендавана ажыццявіць адпаведныя меры, а прадпрыемствам, установам, арганізацыям незалежна ад формаў уласнасці ўстрымацца ад правядзення канцэртна-забаўляльных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, учора ўвечары ў Данецку пры нападзе прарасейскіх актывістаў памерла трое людзей, каля 20 шпіталізаваныя.

Пасля заканчэння мітынгу на прыхільнікаў адзінай Украіны сталі нападаць агрэсіўныя маладыя людзі з георгіеўскімі стужачкамі. Яны кідалі петарды, пакеты з вадой, пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі, камяні і пырскалі слёзацечным газам. Пры гэтым нападнікі крычалі «Расея!» і «На калені!».

Фота: phl.ua

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках