30 красавiка 2024, aўторак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Літвы чытаў свае вершы ў музеі Янкі Купалы

1

Творчы вечар паэта, перакладчыка і амбасадара Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса прайшоў 13 сакавіка ў Менску.

На ім актрыса Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Ганна Лаухіна прачытала некалькі вершаў дыпламата на рускай. Беларускі літаратар Адам Глобус распавёў гасцям вечара пра пераклады на беларускую мову хайку Эвалдаса Ігнатавічуса. Бард Алесь Камоцкі ўпершыню прадставіў сваю новую песню, якую ён напісаў пад уражаннем ад творчасці дыпламата, паведамляе БелаПАН.

Сам Ігнатавічус бадзёра вітаў па-беларуску ўсіх, хто прыйшоў на яго паэтычную сустрэчу. Нягледзячы на тое, што ў выніку амбасадар вырашыў размаўляць на рускай мове, сваю прамову па-беларуску ён не чытаў. Дыпламат прачытаў свой пераклад на літоўскую мову «Эпіграм» Янкі Купалы. Потым азнаёміў гасцей са сваімі творамі, напісанымі па-літоўску, а затым перакладзенымі ім на беларускую мову.

«Тут шмат гаварылася пра тое, што я дыпламат і паэт. Не думаю, што гэта несумяшчальная справа, і тым больш не новая, у гісторыі было нямала прыкладаў, - адзначыў Ігнатавічус. - У мяне часта пытаюцца, ці не перашкаджае мне гэта [як дыпламату]? Я кажу не. Не тое, каб і дапамагала, таму што гэта займае час, галава заўсёды занятая некалькімі напрамкамі, таму што дыпламат - гэта таксама творчая праца».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках